МІНСК, 1 лют — Sputnik. Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі у Расіі 9 лютага прэзентуе выставу "Веlаrt.bу. Маладыя мастакі Беларусі".
"Аўтары імкнуцца паказаць своеасаблівасць беларускай рэчаіснасці, раскрыць сутнасць чалавека, выказаць яго духоўныя і маральныя пошукі. Нацыянальная і гістарычная тэматыка падказваюць сюжэты для многіх кампазіцый", — паведамляюць арганізатары.
Працы праяўляюць глыбокі аналіз гісторыі і духоўнага жыцця беларускага народа, прыкметную інтэлектуалізацыю творчасці, аналітычнасць, зварот да лагічных канструкцый у кампазіцыях.
Выстава "Веlаrt.bу. Маладыя мастакі Беларусі" вызначае прастору беларускага мастацтва пачатку XXI стагоддзя. Галоўным прынцыпам пабудовы экспазіцыі з'яўляецца не энцыклапедычны агляд усіх існуючых тэндэнцый і кірункаў, а структурызацыя новага культурнага поля, спрыяльнага для самаідэнтыфікацыі беларускага мастацтва.
Курыруе выставу Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.