Іванаўскі музей зёлак: фітапаляванне пачынаецца ў сакавіку

© Photo : "Заря", Аляксандр ШульгачТраўніца Галіна Іванаўна Вайцяшук
Траўніца Галіна Іванаўна Вайцяшук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аказваецца, былінныя волаты пілі адвар бярозавых пупышак для аднаўлення сіл пасля бітвы і доўгіх паходаў. Сучасная ж медыцына раіць выкарыстоўваць прэпараты бярозы для лячэння ангіны, парадантозу і іншых захворванняў горла і роту.

МІНСК, 2 сту — Sputnik. Вось ужо на працягу 25 год у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці працуе "Дом зёлак" — філіял Мотальскага музея народнай творчасці. Тыя ж, хто пабываў тут, называюць яго музеем зёлак ці нават цэнтрам народнай медыцыны, паколькі ў экспазіцыі прадстаўленна 110 відаў траў.

© Photo : "Заря", Аляксандр ШульгачУ музеі траў
У музеі траў - Sputnik Беларусь
У музеі траў

Тут вам раскажуць пра сотні народных рэцэптаў, гаючыя ўласцівасці траў, міма якіх мы праходзім кожны дзень, а таксама пра час іх нарыхтовак. Тым больш што фітапаляванне распачнецца зусім хутка: ужо ў сакавіку збіраюць пупышкі бярозы, шышкі вольхі і сасны.

Траўніца Галіна Іванаўна Вайцяшук дзеліцца з наведвальнікамі сакрэтамі фітатэрапіі, пра якія даведалася яшчэ ад бабулі, якая за свае 97 год практычна не звярталася да ўрачоў.

Для тых, хто не гоніцца за экзотыкай, а імкнецца спазнаць хараство беларускай зямлі, "Дом зёлак" стане адкрыццём.

Стужка навiн
0