МІНСК, 2 лют — Sputnik. Беларускі гурт "J:морс" на дзень закаханых выступіць з канцэртам, падчас якога прадставіць некалькі песень са свайго новага альбома. Сярод іх беларускамоўная кампазіцыя "Блізка".
Гурт "J:морс" нестандартна падышоў да рэкламы свайго канцэрта: музыкі рэкламуюць мерапрыемства на дзесяці мовах краін, грамадзяне якіх неўзабаве змогуць прыехаць у Беларусь без віз. У прыватнасці, інфармацыя пра канцэрт гучыць на кітайскай, арабскай і еўрапейскіх мовах.
"Бязвізавы рэжым — адна з лепшых навін за апошні час. У мяне ёсць шэраг знаёмых з Еўропы, якія даўно хацелі прыехаць на наш канцэрт, але з улікам віз білет каштаваў бы, як на ўваскрослага Луі Армстранга", — жартуе лідэр гурта "J:морс" Уладзімір Пугач.
Канцэрт адбудзецца ў канцэрт-холе "Prime Hall" па праспекце Пераможцаў, 65 у 19 гадзін.