Грамніцы (Стрэчанне) — зімовае свята народнага календара (каталікі адзначаюць яго 2 лютага, праваслаўныя — 15 лютага). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Паводле іншых меркаванняў, Грамніцы названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.
Другая назва свята — Стрэчанне у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам. Асноўным рытуалам на Грамніцы было асвячэнне ў храмах свечак.
У дзень Грамніц асвячалі таксама ваду, якая лічылася такой жа гаючай, як і тая, што бралі на Вадохрышча. Ваду даволі часта выкарыстоўвалі адначасова са свечкай.
Падрабязней пра грамнічныя свечкі — у аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.