МІНСК, 2 лют — Sputnik. Фільм пра ўзаемаадносіны мастачкі Ёка Оны і легендарнага ўдзельніка групы The Beatles Джона Ленана здымуць ў ЗША, паведаміў у чацвер часопіс Hollywood Reporter.
Ленан пазнаёміўся з Она ў 1966 годзе, у іх распачаўся раман, які працягваўся да самай смерці музыканта ў 1980 годзе. У пачатку 2017 года стала вядома, што пра жыццё пары здымуць фільм — цяпер над гэтым працуе амерыканскі прадзюсар Майкл Дэ Лука (працаваў над стужкамі "Амерыканская гісторыя Х", "Я — Сэм", "Какаін"). Ён кансультуецца па дадзеным пытанні ў тым ліку з самой Онай.
Сцэнарый для карціны напіша Энтані Макарці, які раней працаваў над аскараносным фільмам "Сусвет Стывена Хокінга".
"Гісторыя раскажа пра сталыя і актуальныя тэмы кахання, адвагу і актывізм у ЗША — з ухілам на тое, каб заахвоціць цяперашнюю моладзь адстойваць свае правы і ведаць напэўна, чаго яна хоча ў будучыні", — сказаў Дэ Лука.
Адносіны Ленана і Оны былі адной з самых папулярных тым у 1970-х, а здымкі закаханых сталі часткай гісторыі сусветнай фатаграфіі.