ЧС па хакеі з мячом: беларусы прапусцілі ад расіян 17 галоў

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкХакей з мячом, архіўнае фота
Хакей з мячом, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы нічога не змаглі супрацьпаставіць расіянам, якія без асаблівых намаганняў выйшлі ў паўфінал сусветнага турніру па бэндзі.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі з мячом пацярпела разгромнае паражэнне ад каманды Расіі на Чэмпіянаце свету ў Швецыі з лікам 0:17 (0:6), паведамляе Sputnik.

Напярэдадні ў шведскім Сандвікене адбыўся чвэрцьфінальны паядынак ЧС Беларусь — Расія. У складзе пераможцаў дакладнымі кідкамі адзначыліся Яўген Іванушкін (18-я, 20-я, 57-я, 58-я, 73-я і 75-я хвіліны), Алмаз Міргазаў (31, 39, 64, 81), Арцём Бандарэнка (на 8-й хвіліне), Яніс Бефус (41, 54), Аляксандр Анціпаў (47, 60) і Мікіта Іваноў (68, 77).

У іншых чвэрцьфінальных сустрэчах нарвежцы былі мацнейшыя за казахаў (5:4), Фінляндыя адолела ЗША (15:1), шведы разабраліся з немцамі (34:6).

Такім чынам, 4 лютага ў паўфіналах згуляюць Нарвегія — Швецыя і Фінляндыя — Расія.

Каманда Беларусі 4 лютага аспрэчыць сёмае месца ў паядынку з Германіяй, Казахстан і ЗША пазмагаюцца за пятае.

Паядынкі за золата і бронзу адбудуцца на чэмпіянаце свету ў Сандвікене 5 лютага.

Стужка навiн
0