Лукашэнка пра "Вялікую размову": давайце абмяркуем усё

© Sputnik / Виктор Толочко"Вялікуя размова з прэзідэнтам"
Вялікуя размова з прэзідэнтам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы заклікаў прысутных не толькі задаваць яму пытанні, але і казаць аб праблемах Беларусі.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разлічвае на адкрыты дыялог падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ пад агульнай назвай "Вялікая размова з прэзідэнтам".

Мерапрыемства праходзіць у выставачным цэнтры "БелЭКСПА", на ім прысутнічаюць прадстаўнікі СМІ, палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў.

"Давайце абмяркуем усё. Мы сюды сабраліся не дзеля піяру. А калі будзе піяр, то ён павінен быць успрыняты народам", — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заклікаў прысутных не толькі задаваць пытанні, але і казаць пра надзённыя праблемы краіны.

"Хацеў, каб вы данеслі да мяне ўсё, што адбываецца ў грамадстве. Гэта не значыць, што я не ў курсе, але вы ведаеце больш", — сказаў прэзідэнт і дадаў, што закрытых тэм у час сустрэчы не будзе.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў сучасных умовах нельга без дыялогу ўлады і грамадства.

"Без дыялогу — нікуды, ні сёння, ні ўчора. Нельга будзе і заўтра", — адзначыў ён.

Стужка навiн
0