Лукашэнка заклікаў беларусаў не адмаўляцца ад рускай мовы

© Sputnik / Виктор ТолочкоШкольныя падручнікі
Школьныя падручнікі - Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы лічыць магчымым стварэнне "Нацыянальнага ўніверсітэта" з беларускай мовай навучання, калі гэта будзе падтрымана насельніцтвам.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Ад рускай мовы адмаўляцца ні ў якім разе нельга, заявіў у пятніцу ў рамках "Вялікай размовы з прэзідэнтам" беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і намеснік кіраўніка Таварыства беларускай мовы Алена Анісім запытала кіраўніка пра стаўленне да дзяржаўных моў і прапанавала стварыць Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання.

"Я вельмі акуратна стаўлюся да гэтага пытання. І дзякуй Богу, што ў нас у грамадстве гэта не стала каменем перапоны, а магло б быць, зыходзячы з таго, якую палітыку праводзіў той Вярхоўны савет (пачатку 1990-х — Sputnik)", — распавёў Лукашэнка.

Прэзідэнт назваў сваёй заслугай тое, што ён пагасіў напал у грамадстве з-за моўнага пытання. "Пакуль я прэзідэнт — я не дапушчу, каб мы кастылялі кагосьці па моўнай праблеме і дзялілі людзей па прыкмеце, ці ведаюць яны беларускую мову. Дрэнна гэта ці добра — час пакажа", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Толькі я супраць таго, каб фарсілі беларускай мовай. Не трэба гэта. Пройдзе час, мы навучымся размаўляць на беларускай мове і вельмі добра. Але я вас заклінаю і прашу: не адмаўляйцеся ад рускай мовы, ад свайго роднага", — заклікаў Лукашэнка.

Ідэю стварэння "Нацыянальнага ўніверсітэта" прэзідэнт падтрымаў, аднак заклікаў ставіцца да ідэі асцярожна і зыходзіць з жадання беларусаў — ці патрэбны ім такі ўніверсітэт, ці будзе туды конкурс. Ён прапанаваў прадумаць гэтае пытанне.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі