Археолагі разлічваюць знайсці "Бурштынавы пакой" пад замкам у Польшчы

© Sputnik / Дмитрий Коробейников / Перайсці ў медыябанкАдноўленная частка Бурштынавага пакою
Адноўленная частка Бурштынавага пакою - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Польскае мястэчка Пасленк стала новым месцам для пошукаў легендарнага ўбранства палаца ў Царскім сяле.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Польскія археолагі разлічваюць выявіць Бурштынавы пакой у падземных тунэлях, якія, верагодна, знаходзяцца каля замка горада Пасленк, паведамляе РІА "Новости".

Усходні куток Бурштынавага пакою - Sputnik Беларусь
Бурштынавы пакой можа быць замураваны ў бункерах у Польшчы

Падчас археалагічных даследаванняў, якія праводзіліся з ужываннем геарадараў і тамографаў восенню 2016 года, побач з замкам была выяўленая "анамалія", якая можа сведчыць аб наяўнасці пад зямлёй тунэля, які вядзе з замку ў размешчаны побач касцёл святога Барталамея. Летам бягучага года на месцы пачнуцца раскопкі.

Згодна з гарадскімі легендамі, пад замкам Пасленка, пабудаваным у XIV стагоддзі, размешчаная цэлая сетка калідораў і тунэляў. Мясцовыя ўлады ўжо далі згоду на раскопкі, разлічваючы, што выяўленне падземных хадоў прыцягне ў невялікае мястэчка турыстаў.

На карысць версіі аб тым, што падзямеллі замка з'яўляюцца адным з месцаў, дзе варта шукаць Бурштынавы пакой, кажуць гістарычныя сведчанні. У канцы Другой сусветнай вайны немцы эвакуіравалі ў Пасленк частку музейных калекцый і дакументаў з Калінінграда. Большасць экспанатаў былі вывезены пазней Чырвонай арміяй, аднак падчас археалагічных работ у дадзеным раёне некалькі дзесяцігоддзяў таму знайшлі керамічныя вырабы з лагатыпамі музеяў.

Фрагмент інтэр'ера Бурштынавага пакоя Екацярынінскага палаца - Sputnik Беларусь
Нацысцкі бункер ускрыюць у Польшчы ў пошуках бурштынавага пакоя

Акрамя таго, даследчыкі абапіраюцца на паказанні сведак, якія бачылі, як восенню 1944 года пад покрывам ночы на тэрыторыю замка заязджалі грузавікі — яны везлі скрынкі, а пакідалі тэрыторыю пустымі. Непадалёк ад горада быў размешчаны маёнтак Эрыха Коха — гаўляйтэра Усходняй Прусіі, які быў прысуджаны ўладамі Польскай Народнай рэспублікі да смяротнага пакарання. Прысуд не быў прыведзены ў выкананне, па чутках, з-за таго, што Кох здолеў пераканаць улады краіны ў тым, што ведае, дзе схаваны Бурштынавы пакой і іншыя скарбы. Кох памёр у турме ў 1986 годзе, так і не раскрыўшы гэтую таямніцу.

Спробы знайсці Бурштынавы пакой не спыняюцца з заканчэння Другой сусветнай вайны. Існуе паўтара дзясятка версій пра тое, дзе ён схаваны. Ёсць меркаванні, што скарбы могуць знаходзіцца ў Калінінградскай вобласці (былой тэрыторыі нямецкай Усходняй Прусіі), Германіі, Польшчы, Чэхіі, і нават на дне Балтыйскага мора, але рэальных пацверджанняў гэтаму няма.

СМІ: частка Бурштынавага пакоя можа быць схавана ў Беларусі

Бурштынавы пакой створаны нямецкімі майстрамі ў XVIII стагоддзі пераважна з бурштыну для прускага караля Фрыдрыха I, пазней быў падораны Пятру I і стаў галоўнай перлінай рэзідэнцыі расійскіх імператараў у Царскім сяле. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1941 годзе немцы вывезлі пакой у Каралеўскі замак Кёнігсберга (цяпер — Калінінград). Незадоўга да штурму горада-крэпасці Кёнігсберг увесну 1945 гады пры адступленні немцаў пакой бясследна знік. У 1967 годзе была створана дзяржаўная камісія па вышуку шэдэўра, якую скасавалі ў 1984 годзе пасля безвыніковых пошукаў.

Стужка навiн
0