Радыё

Беларуская інтэлектуальная гульня: што гэта такое

© Sputnik / Александр КривошеевОрганизаторы "барной викторины" Алеся Гурская-Таболич, Ирина Чеснок и Вадим Жидович
Организаторы барной викторины Алеся Гурская-Таболич, Ирина Чеснок и Вадим Жидович - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Набірае папулярнасць у нашай краіне новая інтэлектуальная забава, што завецца pub-quiz або барная віктарына. Пра тое, што гэта і наколькі гэта цікава, Аляксандр Крывашэеў у студыі радыё Sputnik Беларусь пагутарыў з арганізатарамі гульні.
Беларуская інтэлектуальная гульня: што гэта такое

Pub-quiz, альбо "барная віктарына", стала папулярнай у Вялікабрытаніі ў сярэдзіне 80-х гадоў дваццатага стагоддзя на хвалі цікавасці да адной англійскай настольнай і тэлевізійнай віктарыны. Цікава, што ад папулярнай яшчэ з савецкіх часоў тэлегульні "Што? Дзе? Калі?" правілы барных віктарын не моцна адрозніваюцца. Хутчэй яны нагадваюць падобную гульню "Брэйн-рынг". Трэба некалькі каманд, ад двух да дзесяці чалавек, падыходзячая па змяшчальнасці зала, вядучы і цікавыя пытанні на самую разнастайную тэматыку. Забароненых тэм няма. І звычайна пытанні датычацца любых краін, кантынентаў, жанраў і стыляў.

У Беларусі падобныя гульні становяцца ўсё больш папулярнымі. Таму аднойчы дзве выпускніцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вырашылі стварыць нешта сваё ў распаўсюджаным накірунку — барную віктарыну па-беларуску і толькі на беларускія тэмы.

"Ідэя ўзнікла даўно. Мы з адным маім сябрам хадзілі па розным мінскім паб-квізам, і аднойчы прыйшла ідэя зрабіць менавіта беларускую гульню. Каб быў не толькі ўпор на мову, а звязацца з беларускай культурай і гісторыяй", — кажа адна з арганізатараў гульні Алеся Гурская-Таболіч.

Першая гульня прайшла ў ліпені 2015 года, і, па словах арганізатараў, была даволі лёгкай. Імкнуліся проста зацікавіць людзей гульнёй, зразумець інтэлектуальны ўзровень каманд, таму пытанні былі простыя. Трохі нечакана на першую гульню прыйшло адразу каля двухсот чалавек. Частка людзей адсеялася, зразумеўшы, што "ня цягнуць", а некаторыя з першых гуляюць і да гэтага часу.

"Калі мы ствараем гульню, то мы імкнемся асвятліць розныя бакі беларускай культуры ў самым шырокім сэнсе. Гэта і бізнес, і літаратура, і эстрада, і рок-музыка, і літаратура, і мастацтва. Нешта папулярнае, нешта не вельмі. І матэрыялаў, каб ствараць беларускія інтэлектуальныя гульні, нам, паверце, хопіць і на тры, і на пяць, і на больш гадоў", — усміхаецца арганізатар гульні Ірына Часнок.

Гульні праходзяць не толькі ў Мінску. Прайшло некалькі гульняў у Гродне, у Светлагорску, у Бабруйску. Па словах вядучага Вадзіма Жыдовіча, людзі ў абласных гарадах ахвотна ходзяць на гульні, ствараюць каманды. Да таго ж у планах арганізатараў — пашырэнне геаграфіі гульні за межы нашай краіны.

Цалкам размову слухайце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0