Жыхары Эстоніі ведаюць больш пра Беларусь, чым пра сваіх суседзяў-літоўцаў, сведчаць дадзеныя апытання, апублікаванага Sputnik Эстонія.
Агенцтва высветліла, што большасць апытаных эстонцаў наведвалі Літву яшчэ ў савецкія часы, аднак знайшліся і тыя, хто рэгулярна ездзіць адпачываць да суседзяў ці проста праязджалі праз гэтую краіну транзітам.
Апытанне паказала, што многія эстонцы блыталі Літву з Латвіяй, а хацелі б жыць у Фінляндыі.
Пры гэтым асацыяцыі ў апытаных з Літвой былі неадназначныя — хтосьці ўспомніў пра крадзеныя машыны, хтосьці — пра танныя сасіскі і наогул больш нізкія кошты.
Што яшчэ кажуць эстонцы пра суседзяў — глядзіце ў відэаапытанні.