МІНСК, 4 лют — Sputnik. Акцёр Георгій Тараторкін памёр ва ўзросце 72 гадоў, паведамляюць РІА "Новости".
"Тэатр імя Массавета з глыбокім жалем паведамляе, што 4 лютага 2017 года пасля працяглай хваробы памёр народны артыст Расіі Георгій Георгіевіч Тараторкін", — гаворыцца ў паведамленні.
Георгій Тараторкін — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст РСФСР. Зняўся больш чым у 30 фільмах, сярод якіх "Злачынства і пакаранне", дзе ён сыграў Радзівона Раскольнікава, "Чыста англійскае забойства", "Багач, бядняк", "Паміраць не страшна".
З 1974 года граў на сцэне тэатра Массавета. З'яўляўся сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Расіі і прэзідэнтам асацыяцыі "Залатая маска".