МІНСК, 5 лют — Sputnik. У Віцебску адбылося ўшанаванне лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны — 2016".
Традыцыйна ў лик узнагароджаных увайшлі 100 прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці — самых годных віцяблян, якія ў мінулым годзе здзейснілі важкія дасягненні. Усяго вызначана 20 намінацый, якія адлюстроўваюць усе галіны народнай гаспадаркі.
Моладзь у сваёй намінацыі годна прадставіў студэнт 4-га курса фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, лаўрэат стыпендыі імя Максіма Багдановіча Дзмітрый Куксо. У мінулым годзе ён стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года". Хлопец выдатнік у вучобе, захапляецца творчасцю.
Сярод лаўрэатаў ігумення Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага манастыра ў Полацку Любоў Ляўшук, фотакарэспандэнт "БелТА" Аляксандр Хітроў, вядомыя ўсяму свету спартсмены: пераможца Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра батутыст Уладзіслаў Ганчароў і параалімпіец, уладальнік залатога медаля Паралімпіяды ў Бразіліі Андрэй Парэвіч.
Дарэчы, ганаровы грамадзянін Полацка прыехаў на цырымонію са збораў. Сёння ён займае першае месца ў сусветным рэйтынгу сярод фехтавальшчыкаў на інваліднай калясцы і рыхтуецца прадстаўляць Беларусь на Кубку свету, які пройдзе ў Венгрыі ў сярэдзіне лютага.