МІНСК, 5 лют — Sputnik. 11 лютага у ТРЦ Arena City адбудзецца дабрачынны паказ прэм'еры фільма "Джон Уік 2". Арганізуе дабрачынны кінапаказ часопіс "Імёны", а кінатэатр Silver Screen Cinemas дзеліцца пляцоўкай і фільмам.
Гледачы стужкі прыемна правядуць час, паглядзяць якасную стужку, а ў дадатак дапамогуць дзецям і дарослым з рэдкімі генетычнымі захворваннямі, падапечным аб'яднання "Геном".
"Джон Уік 2" — працяг хіта пра былога кілера, які зноў вымушаны ўзяць у рукі зброю, каб, трымаючыся крывавай клятвы, кінуць выклік самаму небяспечнаму забойцы ў свеце.
Гісторыя пра Джона Уіка задумвалася як трылогія. Гэта другая частка трылогіі і першы раз з часоў выхаду фільма "Матрыца: Рэвалюцыя" (2003), калі Лорэнс Фішбёрн і Кіану Рыўз разам з'яўляюцца на экране.
У галоўнай ролі "Джона Уіка 2" зняўся Кіану Рыўз, выдатны акцёр і па сумяшчальніцтве знакавы дабрадзей. Кіану — заснавальнік фонду па барацьбе з ракавымі захворваннямі. І гэтым кінапаказам ён, сам таго, вядома, не падазраючы, дапаможа вялікай колькасці людзей у Беларусі.
Фонд "Геном" — адзіная ў Беларусі грамадская арганізацыя, якая забяспечвае дзецям з рэдкімі нервовымі захворваннямі сістэмную падтрымку. Такіх дзяцей і дарослых па краіне — больш за 70.
Каб патрапіць на дабрачынны сеанс, трэба ахвяраваць любую магчымую суму — але не менш за 10 BYN — і даслаць чэк (ён прыйдзе вам на e-mail) на imenamag.offline@gmail.com.
Перавесці суму падтрымкі "Геному" можна:
- праз платформу Talaka.by
- праз АРІП (Сістэма "Разлік" (АРІП)> Фінансавыя паслугі> Электронныя грошы> Папаўненне эл. Кашалька> Папаўненне эл. Кашалька belqi> Нумар кашалька: 30.121.434.