Гідрамет пра надвор'е ў нядзелю 5 лютага: воблачна і магчымы снег

© Flickr / Emily BellМяцеліца
Мяцеліца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэмпература панізіцца, па дадзеных Гідрамета, у сярэдзіне наступнага тыдня месцамі ноччу паветра астыне да -28°С.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў нядзелю 5 лютага, месцамі пройдзе снег, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Раней сіноптыкі папярэдзілі, што на наступным тыдні ў рэспубліцы істотна пахаладае: арктычнае паветра з тэрыторыі Расіі прынясе маразы.

"У нядзелю па паўднёвай Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, ноччу тэмпература апусціцца да —3..-10°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Спецыялісты таксама паведамілі, што днём у Беларусі будзе цяплей: слупкі тэрмометраў пакажуць ад —1 да —8°С.

Тэмпература панізіцца, па дадзеных Гідрамета, у сярэдзіне наступнага тыдня месцамі ноччу паветра астыне да —28°С.

Пры гэтым, паводле звестак сіноптыкаў, другая палова лютага будзе больш цёплай — дзённыя і начныя тэмпературы чакаюцца ў межах звычайных для гэтага месяца значэнняў.

Стужка навiн
0