Мінск, 5 лют — Sputnik. Рэжысёр мюзікла "Ла-ла Лэнд" Дэмьен Шазелл заваяваў узнагароду Гільдыі рэжысёраў ЗША (Directors Guild Awards, DGA), паведамляе РІА "Новости".
69-я цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася 4 лютага ў Лос-Анджэлесе.
Адзначаецца, што Шазелл быў прадстаўлены на ўзнагароду DGA ўпершыню ў сваёй кар'еры.
У якасці прэтэндэнтаў на ўзнагароду таксама былі прадстаўлены Бары Джэнкінс за фільм "Месяцовае святло", Кэнэт Лоренган за "Манчэстар ля мора" і канадскі рэжысёр Дэні Вільнёў за "Прыбыццё".
Аўстралійскі рэжысёр Гарт Дэвіс ("Леў"), які таксама ўвайшоў у лік намінантаў, быў упершыню прадстаўлены на ўзнагароду за мастацкую карціну, але заваяваў узнагароду ў катэгорыі "рэжысёрскі дэбют".
Узнагароды гільдыі рэжысёраў, акцёрскай і сцэнарысцкіх гільдый лічаць паказчыкам настрояў прафесіяналаў кіно напярэдадні ўручэння ўзнагароды кінаакадэміі ЗША "Оскар". Часта кінаакадэмікі ўручаюць узнагароду ў адпаведных катэгорыях лаўрэатам прафесійных прэмій.
Дарэчы, кінастужка "Ла-ла Лэнд" мае паспяховы пракат і ў Мінску, працягваючы збіраць поўныя залы.