МІНСК, 6 лют — Sputnik. Конкурс праводзіцца з 2012 года ў рамках самага прэстыжнага міжнароднага цыркавога фестывалю, які традыцыйна збірае ў пачатку года ў сталіцы Княства Манака лепшых артыстаў.
Як паведамляецца на сайце Мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва "Арэна", канатаходцы атрымалі персанальнае запрашэнне на ўдзел ад імя аргкамітэта форуму. Прычым яны прадстаўлялі Беларусь у Монтэ-Карла другі раз запар. У мінулым годзе былі адзначаны спецыяльнымі прызамі.
Сёлетняя ўзнагарода нашмат больш важкая: мазырскія канатаходцы вытрымалі сур'ёзную канкурэнцыю.
Нумар, у якім удзельнічалі пяць выхаванцаў "Арэны" ад 13 да 20 гадоў, тэхнічна вельмі складаны: трэба праехаць па канаце на роліках, прайсці з вялікай вагой на плячах, а затым пераадолець гэтую адлегласць з зачыненымі вачыма і нават на адным коле.
На конкурсе "Новае пакаленне" ўстаноўлены тры галоўных прыза: "Залаты юніёр", "Срэбны юніёр", "Бронзавы юніёр". Таксама ўручаецца шмат спецыяльных прызоў.