МІНСК, 6 лют — Sputnik. 25 лютага ў музеі-сядзібе Міхаіла Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна адкрыецца кавярня, у якой абяцаюць балаваць наведвальнікаў далікатэсамі па рэцэптах кампазітара.
Як вядома, Міхаіл Агінскі любіў здзіўляць сваіх гасцей кулінарнымі шэдэўрамі. Гасцям да стала падаваліся шляхецкія цукеркі, аранжад, закускі з цытрыны, страсбургскі пашцет і многае іншае. У маёнтку Агінскага вырошчвалі хмель, рабілі мёд-піва і квас, збіралі грыбы труфелі. Гаспадар любіў здзівіць запрошаных гасцей далікатэсамі, рэцэпты якіх захаваліся, таму частавацца шляхецкімі кулінарнымі шэдэўрамі Агінскага можа кожны.
У сядзібе-музеі ладзяцца не толькі мучычныя, але і кулінарныя святы, адно з якіх адбудзецца 25 лютага падчас адкрыцця тут кавярні.
Рэцэпт шляхецкіх цукерак
Бярэм у адвольных прапорцыях семкі сланечніка, арахіс, кунжут, ільносемя. Семкі сланечніка і арахіс смажым і здрабняем на кавамолцы. Дадаем кунжут, ільносемя, сметанковае масла, мёд і карыцу. Усё старанна змешваем і лепім цукеркі.