МІНСК, 6 лют — Sputnik. 8 лютага ў Гродна распачнецца Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест". Гэты форум ужо ў шаснаццаты раз збірае ў Гродна як царкоўныя, так і свецкія калектывы. Не першы раз у сценах Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора выступяць хары з Румыніі, Сербіі, Арменіі, Расіі, Украіны і многіх іншых краін — усяго больш 40 калектываў.
Адкрыццё і завяршэнне форуму пройдуць на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра.
І хоць выступаюць калектывы на розных пляцоўкаў Гродна, назву фестывалю даў самы старажытны праваслаўны храм, які захаваўся і дзейнічае ў Беларусі.
Барыса-Глебская царква больш вядома ўсім як Каложская ці Каложа. Паходжанне назвы старажытнага храма пайшло з пятнаццатага стагоддзя, калі палонныя з пскоўскага прыгараду Каложы аднавілі разбураную татарамі Барысаглебскую царкву. Так зараз завецца не толькі храм, манастыр, але і вуліца і парк Гродна.
У рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест" 6 лютага адкрыецца выстава работ Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Прамень". У экспазіцыі прадстаўлены работы двух узорных калектываў — студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" і студыі мастацкай керамікі "Казачная гліна".