Частку пасляваеннай забудовы ў раёне Трактарнага завода ўжо ў сакавіку плануецца знесці. Неабыякавыя грамадзяне мусяць за месяц пераканаць улады горада, што забудова ўяўляе сабою гістарычную каштоўнасць і можа прыцягнуць турыстаў. Экскурсавод Раман Абрамчук зладзіў для беларусаў і замежнікаў тры экскурсіі на трох мовах — рускай, англійскай і французскай. Групы прайшлі праз панадворкі раёна, паглядзелі на сапраўдныя палацыкі пралетарыяту, якія будаваліся тут, і прыйшлі да высновы — спадчыну трэба захоўваць.
"Гэтая экскурсія для мяне вельмі цікавая, вырашыла яе наведаць, таму што хачу даведацца больш аб гэтай эпосе ў архітэктуры і асабліва — пра гэтую частку горада. Я вельмі шкадую, што гэтыя будынкі плануюць знесці. Для немцаў гэтая архітэктура асабліва цікавая, таму што будавалася ў пяцідзесятых-шасцідзесятых гадах. Нядаўна я прачытала ў нямецкай газеце, што ў Берліне ёсць сталінкі. Кватэры там вельмі высокай якасці, яны вельмі папулярныя цяпер і вельмі дарагія. Пачалося адраджэнне сталінскай архітэктуры, яе трэба захоўваць", — распавяла Беатрыс з Нямеччыны.
Ларэнца, італьянец, які жыве ў горадзе блізу Фларэнцыі, таксама прызнаў, што хоць на радзіме яго акружае сярэднявечная архітэктура, экскурсія па панадворках Трактарнага для яго цікавая.
"Мне здаецца, трэба падумаць, што будзе лепш: калі гэтыя будынкі пустуюць, калі іх выкарыстоўваюць у гістарычным сэнсе, гэта значыць праводзяць частыя туры, падобна гэтаму, то, можа, іх мэтазгодна захаваць, каб прыцягнуць турыстаў", — прызнаў суразмоўца Sputnik.
Што рабіць з трактарным заводам — развіваць яго як турыстычна прывабны аб'ект або аддаць дамы пад знос, вырашайце для сябе самі, найперш паглядзеўшы рэпартаж Sputnik з экскурсіі.