МІНСК, 7 лют — Sputnik. У Гродна з'явіцца яшчэ адзін музей — кіно, а наведаць яго экспазіцыі можна будзе, зазірнуўшы на кінапаказ у адзін са старэйшых дзеючых кінатэатраў не толькі абласнога цэнтра, але і краіны.
Кінатэатр "Чырвоная зорка" быў пабудаваны больш за сто гадоў назад і называўся "Эдэн", у даваенныя гады — "Палонія" і "Пан", а з 1939 года набыў цяперашнюю назву.
Ствараючы экспазіцыю, арганізатары спадзяюцца на падтрымку кінааматраў Гродзеншчыны, у якіх захаваліся гістарычныя рэчы. Гэта могуць быць фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй кінатэатра: здымкі падчас фестываляў, мерапрыемстваў, кінасустрэч, афішы, плакаты, мемарыяльныя прадметы або нават кінаапаратура ранняга перыяду.
Ці здымкі про тое, як у Гродна здымалі кіно. А на вуліцах старажытнага горада знята каля паўсотні кінастужак.