Бабруйск прымае эстафету культурнай сталіцы

Падпісацца
Візітоўкай Беларусі лічыцца міжнародны фестываль "Вянок дружбы", а таксама карцінная галерэя.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Сёння ў Бабруйску праходзіць калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на завяршэнні якой горад атрымае статус культурнай сталіцы Беларусі.

Такое рашэнне было прынята на калегіі Міністэрства культуры ў маі мінулага года.

Праект "Культурная сталіца Беларусі" стартаваў у 2010 годзе. А першым гэты статус атрымаў Полацк. Затым эстафету падхапілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст.

У мінулым годзе культурнай сталіцай Беларусі быў Маладзечна.

Бабруйск упершыню ўдзельнічаў у конкурсным адборы ў 2012 годзе.

Візітнай карткай Бабруйска можна лічыць міжнародны фестываль "Вянок дружбы", які аб'яднаў за 13-гадовую гісторыю 38 краін з пяці кантынентаў. За апошнія пяць гадоў удзельнікамі фестывалю сталі калектывы з Аўстрыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Кіпра, ЗША, Кубы і іншых краін.

У Бабруйску таксама ганарацца карціннай галерэяй, адкрытай у 2012 годзе. У яе калекцыі не толькі работы бабруйскіх мастакоў і керамістаў, але і творы ўдзельнікаў пленэру Art-Жыжаль з 18 краін, па выніках якога калекцыя папоўнілася больш як на 600 адзінак.

Стужка навiн
0