БДУ запрашае на свята кітайскіх ліхтароў

© Sputnik / Вадим Жернов / Перайсці ў медыябанкКітайскія ліхтарыкі
Кітайскія ліхтарыкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ заняткі па кітайскай мове наведваюць больш за 250 дарослых і дзяцей.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Кітайскае свята ліхтароў пройдзе 10 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамляецца на сайце ўніверсітэта. Прымеркавана яно да канчатку традыцыйнага Новага года па месяцовым календары (свята Вясны).

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар інстытута Канфуцыя Анатоль Тозік, надзвычайны і паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Дарэчы, зараз у Беларусі павышаная цікавасць да вывучэння кітайскай мовы. Толькі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ заняткі па кітайскай мове наведваюць больш за 250 дарослых і дзяцей.
У рамках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці "Як я бачу Кітай", падчас якога члены журы ацанілі больш за 70 работ, выкананых вучнямі сярэдніх школ і гімназій.

Кітайскае свята ліхтароў пройдзе па вуліцы Ульянаўскай, 8. Пачатак у 16:00. Уваход на мерапрыемства вольны.

Стужка навiн
0