Радыё

"Людзі на балоце": як палешукі трапілі ў кнігу і сталі сусветнавядомымі

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкБеларускі пісьменнік Іван Мележ
Беларускі пісьменнік Іван Мележ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Іван Мележ – не проста вядомы беларускі пісьменнік, а празаік, які здолеў адлюстраваць жыццё беларускага Палесся ў эпічным жанры.
"Людзі на балоце": як палешукі трапілі ў кнігу і сталі сусветнавядомымі

Нарадзіўся Іван Мележ 8 лютага 1921 года ў сялянскай сям'і, у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці. Аўтар неўміручых твораў "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", за якія быў ушанаваны Ленінскай прэміяй, з самага дзяцінства быў прасякнуты любоў'ю да роднага краю.

На лёс беларускага празаіка выпала шмат выпрабаванняў.

З першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл.

Мы маглі бы зараз і не ведаць Мележа як пісьменніка. Хірургі мусілі ампутаваць руку, настолькі сур'ёзным было раненне, якое атрымаў літаратар на фронце. І Мележ наўпрост прасіўся, каб руку захавалі. Дактары пайшлі будучаму класіку беларускай літаратуры насустрач. Усё астатняе жыцце ён пакутваў ад страшэнных боляў, але працаваў.

Паводле яго твораў беларускім тэлебачаннем былі пастаўлены тэлеспектаклі, а Беларусьфільмам былі зняты экранізацыі, беларускія тэатры ставяць спектаклі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, "Знакам Пашаны" і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972).

Сёння Івану Мележу споўнілася б 96 гадоў.

Стужка навiн
0