Дзень усіх закаханых у Брэсце: любоў і дабрачыннасць

© Flickr / EtolaneДзень святога Валянціна
Дзень святога Валянціна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прызнацца ў каханні "на ўвесь экран" і такім чынам дапамагчы хвораму хлопчыку прапануюць на Дзень усіх закаханых у Брэсце.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. На Дзень усіх закаханых брэстчан запрашаюць у канферэнц-залу на Грабны канал, каб правесці час не толькі весела, але і з карысцю. 

Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь
Як у Мінску адсвяткаваць Дзень усіх закаханых

Арганізатары канцэрта абяцаюць музыку, танцы, фокусы, прызы, а такасма магчымасць адкрыта прызнацца ў каханні. Настолькі адкрыта, што гэта будзе бачна на светлавым табло Грабнога канала і на экране падчас канцэрта.

Але галоўнае, што арганізатары заклікаюць любіць не толькі самых блізкіх, але і тых, хто жыве побач і патрабуе дапамогі. Сродкі са святочнага мерапрыемства пойдуць на лячэнне хворага хлопчыка Жэні Беласіка.

Стужка навiн
0