МІНСК, 9 лют — Sputnik. Прэм'ера спектакля па п'есе англійскага драматурга Ноэла Коўарда пройдзе ў чацвер у тэатры імя Пушкіна ў гонар юбілею народнай артысткі Расіі Веры Алентавай, якая выканае галоўную ролю, паведамляе РІА "Новости".
Пастаноўка таксама пройдзе 21 лютага — у дзень 75-годдзя Алентавай.
"Сянная ліхаманка" (па якой рэжысёр-пастаноўшчык і мастацкі кіраўнік тэатра Яўген Пісараў паставіў свой спектакль) — класічная англійская п'еса, напісаная адным з самых запатрабаваных англамоўных драматургаў у 1925 годзе. Яна мела вялізны поспех у Лондане і да гэтага часу застаецца адной з самых папулярных англійскіх п'ес, якія з аншлагамі ідуць на Брадвеі.
Галоўная гераіня — некалі бліскучая актрыса Джудзіт Бліс — завяршыла сваю акцёрскую кар'еру, але прывыкнуць жыць без творчасці, без тэатра ніяк не можа.
"Мы даўно шукалі п'есу для Веры Валянцінаўны, хацелася знайсці нешта новае, нявядомае нашаму гледачу. І вось, на шчасце, мой сябар і настаўнік Дэклан Доннеллан даслаў мне гэтую п'есу Коўарда, якую бралі для сваіх бенефісаў знакамітыя актрысы. І мне здалася гэтая драматургія вельмі цікавай", — сказаў напярэдадні прэм'еры Пісараў.
Па словах рэжысёра, п'еса дае акторцы неверагодныя магчымасці, дазваляе сыграць адразу некалькі роляў — акторку "ў адстаўцы", пакінутую жонку, адданую палюбоўніцу, адчуць адраджэнне маладосці і перажыць смутак жанчыны, якая старэе.
Па вопыце сусветных пастановак "Сянной ліхаманкі" (першапачаткова п'еса называлася "Апельсіны & Лімоны"), у ёй заўсёды іграла знакамітая актрыса — зорка, якая не баіцца асацыяцый з уласным лёсам і прыўносіць у гэты вобраз свой асабісты вопыт.
"У адрозненні, напрыклад, ад скрыпачоў і піяністаў, у нас нічога няма, акрамя нас саміх, таму ўсе, што мы робім на сцэне — гэта ўсё асабістае, пачынаючы ад знешнасці і канчаючы ўнутраным светам", — сказала Алентава напярэдадні прэм'еры.
Дваццаць першага лютага — у дзень нараджэння Алентавай — будзе сыграны спектакль "Апельсіны & Лімоны", а затым па тэатральнай традыцыі артысты прадставяць "капуснік" уласнага аўтарства. У гэты вечар павіншаваць акторку прыйдуць у тэатр яе блізкія, сябры і калегі.