У вакальным конкурсе "Ты супер!" тэлеканала НТБ i міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik прымаюць удзел дзеці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў — прадстаўнікі 10 краін, уключаючы Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову, Казахстан, Кыргызстан і Эстонію. Сярод удзельнікаў — дзве беларускі, Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў.
Вядомы беларускі рок-музыка, франтмэн папулярнага гурта J:Mорс Уладзімір Пугач, сам у мінулым удзельнік многіх конкурсаў, пажадаў дзяўчатам поспеху ў праекце і нагадаў пра важнасць творчай самарэалізацыі.
"Самарэалізацыя — гэта вельмі важна, асабліва творчая самарэалізацыя. І між тым, хачу папярэдзіць, што музычны конкурс — гэта не самамэта. Я заўсёды так лічыў, удзельнічаючы ў шматлікіх конкурсах, што важны менавіта ўдзел, важны вопыт у творчым развіцці асобы, незалежна ад перамогі. На мой погляд, важней удзел, чым перамога. Я вам, вядома, жадаю перамогі, але памятайце, што гэта не спорт, гэта музыка", — сказаў лідэр J:Mорс.
Па словах музыкі, у выпадку поспеху трэба быць гатовым да гэтага поспеху, а ў выпадку паразы важна памятаць, што музычныя конкурсы патрэбныя менавіта дзеля каштоўнага вопыту ўдзелу ў іх.
"Зноў жа скажу — гэта не спорт. У асобасным росце, што тычыцца творчасці, ты змагаешся з самім сабой, а не з кімсьці яшчэ", — адзначыў Пугач.
Вакальны конкурс "Ты супер!", сумесны праект тэлекампаніі НТБ i міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik, які не мае аналагаў, стартуе 11 лютага. Новы праект дае шанец таленавітым дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе і прабіцца на вялікую сцэну.
Пажаданні аўтарытэтнага музыкі, лідэра гурта J:Mорс Уладзіміра Пугача беларускім удзельніцам вакальнага конкурсу "Ты супер!" Дар'і Чарновай і Анастасіі Краўчэні слухайце на радыё Sputnik Беларусь.