Спектакль па п’есе Івана Вырыпаева пакажуць у Мінску

© Photo : предоставлено ЦСИСпектакль "Ілюзіі"
Спектакль Ілюзіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спектакль "Ілюзіі" з'яўляецца пераможцам конкурсу "Нацыянальная тэатральная прэмія" 2016 года ў намінацыі "Лепшая актрыса".

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ запрашаюць 13 лютага на спектакль "Ілюзіі" па аднайменнай п'есе Івана Вырыпаева.

Магілеўскі драматычны тэатр - Sputnik Беларусь
Магілёўскі драматычны тэатр сустрэне вясну трыма яркімі прэм'ерамі

"Падчас спекталя чацвёра маладых акцёраў распавядаюць паэтычную, светлую і ў той жа час пранізлівую гісторыю двух шлюбных пар. Простая размова пра каханне, сяброўства, давер, з дапамогай якой прыадчыняецца сутнасная праўда пра жыццё. Пра свет, у якім ні на што нельга абаперціся і які пры лёгкім дотыку рассыпаецца на дробныя рознакаляровыя аскепкі. Усё, што здавалася відавочным і непарушным, аказваецца эфемерным і ілюзорным", — распавядаюць арганізатары.

Пры гэтым, "Ілюзіі" — гэта размова пра каханне. Галоўная энергія жыцця — каханне, яна ўласцівая чалавеку як рытм сэрца. У кахання няма ніякіх правілаў і фармулёвак. Каханне — гэта проста каханне, яно можа быць якім заўгодна і з кім заўгодна. Каханне — гэта такая сіла, якая выходзіць з усіх берагоў і разбурае ўсе перашкоды.

Над пастаноўкай працуюць:

  • Рэжысёр — Таццяна Траяновіч
  • Аўтар малюнкаў — Алена Сілуціна
  • Відэашэраг — Алеся Давідовіч
  • Кампазітар і жывы гук — Арцём Давідовіч
  • Акцёры: Марына Дзянісава, Алеся Пухавая, Антон Макуха, Станіслаў Савосцін.

Нагадаем, спектакль "Ілюзіі" з'яўляецца пераможцам конкурсу "Нацыянальная тэатральная прэмія" 2016 года ў намінацыі "Лепшая актрыса".

Іван Вырыпаеў — драматург, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра "Практика" (г. Масква). Спектаклі па яго п'есах ідуць у шэрагу еўрапейскіх краін: у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Балгарыі, Англіі, Францыі, Канадзе, а таксама ў Расіі і краінах блізкага замежжа. Аўтар культавых п'ес "Кислород" і "Танец Дели".

Стужка навiн
0