Стваральнік MAPS.ME правядзе майстар-клас у Гродна

© Photo : аккаунт Аляксандра Залатарова ў FacebookАляксандр Залатароў у Гродзенскім універсітэце
Аляксандр Залатароў у Гродзенскім універсітэце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стартап-школа запрашае пазнаёміцца з вопытам Аляксандра Золатарава - інжынера, кіраўніка і інвестара, сузаснавальніка MAPS.ME і VibroBox.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Стартап-школа Гродна 16 лютага ладзіць майстар-клас з удзелам Аляксандра Золатарава — сузаснавальніка MAPS.ME (афлайнавыя карты для падарожнікаў) і VibroBox (маніторынг і дыягностыка стану прамысловага абсталявання).

Мінская студыя выпусціла гульню League Of Arosaurs - Sputnik Беларусь
Беларусы зрабілі аналаг папулярнай Pokеmon Go

Па словах арганізатараў, Золатараў больш за 15 гадоў займаецца рознымі праектамі ў галінах апрацоўкі дадзеных, мабільнай распрацоўкі і сеткавых камунікацый. Яго велізарны інжынерны вопыт выдатна дапаўняецца кіруючымі і бізнес-навыкамі, вандроўкамі і актыўнай цікавасцю да біятэхналогіях і медыцыне.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра MAPS.ME пашырыў сваю каманду і функцыянал, выйшаў на самаакупнасць і набраў першыя 2,5 мільёна карыстальнікаў, што прывяло да паспяховай угоды з Mail.Ru. Зараз Аляксандр укладвае свой вопыт, грошы і час у VibroBox, дапамагаючы праекту выйсці на міжнародны ўзровень.

На сустрэчы ў Стартап-школе Гродна Аляксандр Золатараў падзеліцца досьведам:

  • самае важнае, што варта і што не варта рабіць у пачатку праекта;
  • як сфарміраваць каманду праекта;
  • аналіз рынку: правільныя пытанні;
  • як асабістае развіццё дапамагае вашаму праекту;
  • адкажа на пытанні ўдзельнікаў.

Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале ў Доме навукі і тэхнікі (вул. Горкага, 72). Пачатак а 18-ай гадзіне.

Уваход на мерапрыемства вольны, але колькасць удзельнікаў абмежавана, таму папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Стужка навiн
0