Радыё

Дзень дамавіка: як прывабіць хатняга апекуна

© Photo : Рисунок Ивана Билибина. 1934 год.Домовой.Рисунок Ивана Билибина. 1934 год.
Домовой.Рисунок Ивана Билибина. 1934 год. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра дамавіка, яго свавольствы і жарты, пра тое, як ён выглядае і калі з'яўляецца ў сем'ях, 10 лютага, у Дзень дамавіка распавядае Александр Крывашэеў на радыё Sputnik Беларусь.
Дзень дамавіка: як прывабіць хатняга апекуна

Дамавы, альбо дамавік — чалавекападобная істота, чорная, пакрытая валасамі. Месца жыхарства яго ў доме вызначаецца па-рознаму: на печы, пад печкаю, пад падлогаю, у хлявах і іншых забудовах, дзе размяшчаецца скаціна.

Пры апякунстве дамавіка ў доме ўсё ідзе спраўней; у адваротным выпадку ён стараецца шкодзіць гаспадару: уночы б'е посуд, кідае качэргі, нават спрабуе душыць гаспадара, калі той спіць; у доме ўсё не ладзіцца і, галоўным чынам, не вядзецца скаціна.

Але, звычайна дамавік — дабрадзейны слуга дома, якому дастаткова толькі выказаць уголас свае жаданні, але без сведкаў. Тады ён праяўляе незвычайную дзейнасць і ледзь не штогадзіны просіць работы, што, відаць, мала стасуецца з гэтым цельпуком: ён чысціць, мые сцены і мэблю, выконвае работы найбольш любімых ім асоб — шые, прадзе, мые, меле па начах; тады ён закручвае любімчыкам кучары, пляце косы, адганяе ад тых, хто спіць, насякомых і іншае.

У той жа час дамавік сцеражэ дом і дабро, папярэджвае пра будучыя няшчасці — пажар, крадзеж ці хваробы — то асобым стукам, то смехам ці плачам, то пагладжваннем галавы і твару соннага, то з'яўленнем жывёлы.

Не ў кожны дом увойдзе закліканы дамавік, а толькі ў той, які прыйшоўся яму па нораву і густу, што назіраецца, напрыклад, пры пераходзе гаспадароў у новы дом: як бы ні схілялі яго да пераходу, ён застаецца ў старым доме, пакуль той не разбурыцца.

У дамавіка толькі адна жонка. Пасля смерці яе ён можа ажаніцца да чатырох разоў, але не на сваячках — інакш ён абавязаны пакінуць хатнюю службу і паступіць, напрыклад, у лесавікі, вадзянікі, балотнікі. Ад сваёй жонкі дамавік мае сыноў і дачок. Сыны звычайна становяцца дамавікамі новых пабудаваных дамоў. Дочкі ж выдаюцца замуж за дамавікоў, хоць некаторыя з іх застаюцца ў дзеўках назаўсёды. У гэтым выпадку яны застаюцца вечна юнымі красунямі, чым і зводзяць хатніх хлопцаў і схіляюць на сувязь з сабою, але ў той жа час яны няўлоўныя. Дамавічкі патрабуюць вернасці толькі сабе адным і неміласэрна помсцяць хлопцам пры парушэнні вернасці.

З пакалення ў пакаленне перадаваліся пэўныя забароны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, моцна не размаўлялі, каб лішні раз не "турбаваць" дамавіка; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх долу з грукатам; жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хустай валасамі.

Падрабязней пра дамавіка і ягоныя звычкі слухайце ў аўдыёзапісу на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0