Двухдзённы трэнінг для астранаўтаў па методыцы выжывання ў дзікай прыродзе адбыўся ў рамках падрыхтоўкі да палёту на МКС у 2018 годзе. Экіпаж адпрацоўваў навыкі выжывання ў выпадку аварыйнай пасадкі ў глыбокім лесе.
Будучыя касманаўты зрабілі ў лесе сховішча для начоўкі, таксама насеклі дроў, распалілі вогнішча і падавалі ўмоўныя сігналы аб сваім месцазнаходжанні.
Кіраўнік экіпажа, расіянін Сяргей Пракоп'еў, адзначыў, што касманаўты не толькі атрымалі карысныя для сябе веды, але і даведаліся, як яны могуць узаемадзейнічаць у складаных умовах — правялі свайго роду тымбілдынг.