МІНСК, 10 лют — Sputnik. Беларусь працягвае ўзмоцнены маніторынг стану радыяцыйнага фону на сваёй тэрыторыі ў сувязі з НЗ на французскай АЭС, заявілі ў Гідрамеце.
У мінулы чацвер на атамнай электрастанцыі "Фламанвіль" на паўночным захадзе Францыі адбыўся выбух, у гэты ж дзень у мэтах кантролю над сітуацыяй сістэма радыяцыйнага маніторынгу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Мінпрыроды Беларусі пераведзена на ўзмоцнены рэжым.
"Па стане на 10 лютага радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Беларусі стабільнае, магутнасць дозы гама-выпраменьвання адпавядае шматгадовым значэнням", — паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Там адзначылі, што надзвычайнае здарэнне на АЭС у Францыі не паўплывала на радыяцыйны ўзровень на беларускай тэрыторыі.
Як і раней, павышаныя ўзроўні гама-выпраменьвання зарэгістраваныя ў пунктах назіранняў у Брагіне і Слаўгарадзе, якія знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання.