МІНСК, 10 лют — Sputnik. Песня "Гісторыя майго жыцця" гурта Naviband стала лепшай песняй на беларускай мове на V Рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра".
"Дзякуй вялiкi! Наша "гiсторыя" — лепшая песня на мове Нацыянальнай музычнай прэмii Лiра!", — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Facebook.
Нагадаем, прадстаўнікамі Беларусі на "Еўрабачанні-2017", якое пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая, будзе гурт Naviband.
Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук — адзіныя, хто ўдзельнічаў у адборы з песняй на беларускай мове. У гэтым годзе ўпершыню на міжнародным песенным конкурсе прагучыць беларуская мова.