МІНСК, 10 лют — Sputnik. Міжнародны вакальны конкурс "Ты Супер!" стартуе 11 лютага, у 20:00, у прамым эфіры ў Беларусі яго пакажа тэлеканал НТБ, трансляцыя таксама будзе даступная на сайце Sputnik Беларусь.
Новы маштабны праект НТБ "Ты супер!" падорыць шанец таленавітым дзецям з постсавецкай прасторы заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — 92 вакаліста з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.
Ад Беларусі ў конкурсе прымаюць удзел Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў.
Музычнае шоў рэалізуецца пры падтрымцы міністэрства адукацыі і навукі Расіі. Весці шоў будзе папулярны вядучы тэлеканала НТБ Вадзім Такмянёў.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik уважліва сочыць за поспехамі таленавітых дзяцей — чытачы змогуць даведацца аб выніках конкурсу ў фармаце анлайн-дзённікаў і прамых трансляцый шоў на сайтах агенцтва.