Міжнародны вакальны конкурс "Ты Супер!" стартуе 11 лютага ў 20:00. У прамым эфіры ў Беларусі яго пакажа тэлеканал НТБ, трансляцыя таксама будзе даступная на сайце Sputnik Беларусь.
У сацыяльных сетках Sputnik карыстальнікі могуць падтрымаць удзельнікаў шоў пажаданнямі ім поспеху і перамогі. Самыя яркія пажаданні Sputnik перадасць таленавітым дзецям па іх вяртанні ў краіну.
Новы маштабны праект НТБ "Ты супер!" падорыць шанец таленавітым дзецям з постсавецкай прасторы заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — 92 вакаліста з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.
Ад Беларусі ў конкурсе прымаюць удзел Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў. Музычнае шоў рэалізуецца пры падтрымцы міністэрства адукацыі і навукі Расіі. Весці шоў будзе папулярны вядучы тэлеканала НТБ Вадзім Такмянёў.
"Гэтыя дзеці акружаны такім клопатам, яны настолькі кранальныя. Яны выходзяць на гэтую сцэну, іх вітае велізарная аўдыторыя, да іх прыходзяць зоркі. Для іх гэта такое шчасце! Усе хочуць гэтых хлопцаў падтрымліваць. Хачу падзякаваць Sputnik за дапамогу ў краінах СНД і Балтыі. Работа праведзена вялікая. Sputnik ездзіў у дзіцячыя дамы, шукаў гэтых дзетак. Што выдатна, і за гэта таксама вялікі дзякуй, Sputnik арганізаваў праводзіны гэтых дзяцей у кожнай краіне!" — сказаў генеральны прадзюсер тэлеканала НТБ Цімур Вайнштэйн.
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik уважліва сочыць за поспехамі таленавітых дзяцей — чытачы змогуць даведацца аб выніках конкурсу ў фармаце анлайн-дзённікаў і прамых трансляцый шоў на сайтах агенцтва.
Цалкам аўдыёзапіс інтэрв'ю генеральнага прадзюсара тэлекампаніі НТБ Цімура Вайнштэйна аб конкурсе "Ты супер!" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.