https://bel.sputnik.by/20170211/shto-pisau-pra-palesse-ruski-pismennik-mikola-lyaskou-1027407455.html
Што пісаў пра Палессе рускі пісьменнік Мікола Ляскоў
Што пісаў пра Палессе рускі пісьменнік Мікола Ляскоў
Sputnik Беларусь
155 гадоў назад адбылося незвычайнае знаёмства рускага пісьменніка Міколы Ляскова з горадам на Піне і палешукамі. 11.02.2017, Sputnik Беларусь
2017-02-11T15:58+0300
2017-02-11T15:58+0300
2023-04-18T19:29+0300
спадарожнiк
у беларусі
культура
беларусь
пінск
мікола ляскоў
жыццё знакамітых людзей
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101770/17/1017701715_0:72:1400:860_1920x0_80_0_0_dc07bcf12e84a72331acbf33f9e88fca.jpg
"Жыхары Пінска цікавыя яшчэ ці ледзь не больш, чым сам Пінск. Зрэшты, яны менавіта як бы створаны адзін для аднаго: і Пінск без пінчукоў, і пінчукоў без Пінска проста, здаецца, нават немагчыма сабе ўявіць", — запісаў рускі пісьменнік Мікола Ляскоў. Яго незвычайнае знаёмства з горадам на Піне і мясцовымі жыхарамі адбылося 155 гадоў таму, па звестках регіянальнага СМІ.У 1862 году супрацоўнік рускай палітыка-літаратурнай газеты "Северная пчела" Мікола Ляскоў у суправаджэнні пісьменніка Вінцэнта Каратынскага здзейсніў падарожжа па Паўночна-Заходнім краі.У тым жа годзе ўсе свае нататкі Ляскоў апублікаваў серыяй артыкулаў "З аднаго дарожнага дзённіка". Асаблівае месца нададзена Пiнску, хоць сам ваяж завяршыцца не дзе-небудзь, а ў Парыжы.Пісьменніка зацікавілі старажытныя пінскія манастыры, руіны калісьці велічнага замка Вешневецкіх, паравы млын, свячная фабрыка і наогул тутэйшы ўклад.Вось, што ў верасні 1862 года запісаў Мікола Ляскоў пра развіццё і размяшчэнне Пінска: "Да Пінска знізу водныя зносіны вельмі здавальняючыя; падвоз сюды хлеба з урадлівых мясцовасцяў дняпроўскага басейна вельмі зручны, і таму тут існуюць такія кошты на хлеб, што, пры ўсёй дарагоўлі дастаўкі яго ў Гродна, ён ішоў туды ў галодныя гады. Соль жа, воўна і іншыя ўкраінскія прадукты і цяпер пастаянна вязуцца адсюль па кірунку да Беластоку і за Беласток па Гродзенскай губерні. Вадзяныя шляхі за Пінск ужо значна больш цяжкія. Іх два: адзін ідзе ў Балтыйскае мора, да Данцыга, а другі, таксама ў Балтыйскае мора, праз Віслу. Для перавозкі хлеба каналамі Агінскім і Каралеўскім яго ў Пінску перагружаюць з дняпроўскіх берлінак на мелкаходныя судны і плыты".Пісьменнік прама паказвае на неабходнасць удасканалення камунікацый і ўзмацнення пазіцый Пінска, як сувязнога звяна паміж заходнім і ўсходнім напрамкам. Дарэчы, датычна чыгункі на Беласток — асобная гісторыя і да гэтага часу актуальная тэма. На жаль, Пінск не стаў важным чыгуначным вузлом і з-за гэтага страціў і працягвае губляць у эканамічным плане."Пінчук-просталюдзін не хоча, каб яго лічылі маларосам, літвінам або палякам; яго не клічце "человиче!", як клічуць незнаёмага чалавека ў Маларосіі і Украіне, ён сур'ёзна адказвае: "Я не чалавек, я пынчук", — Мікола Ляскоў, 1862 год.
беларусь
пінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101770/17/1017701715_79:0:1322:932_1920x0_80_0_0_a42e3eef069a814dae1058ecd70ac082.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, у беларусі, культура, беларусь, пінск, мікола ляскоў, жыццё знакамітых людзей, гісторыя
спадарожнiк, у беларусі, культура, беларусь, пінск, мікола ляскоў, жыццё знакамітых людзей, гісторыя
Што пісаў пра Палессе рускі пісьменнік Мікола Ляскоў
15:58 11.02.2017 (абноўлена: 19:29 18.04.2023) 155 гадоў назад адбылося незвычайнае знаёмства рускага пісьменніка Міколы Ляскова з горадам на Піне і палешукамі.
"Жыхары Пінска цікавыя яшчэ ці ледзь не больш, чым сам Пінск. Зрэшты, яны менавіта як бы створаны адзін для аднаго: і Пінск без пінчукоў, і пінчукоў без Пінска проста, здаецца, нават немагчыма сабе ўявіць", — запісаў рускі пісьменнік Мікола Ляскоў. Яго незвычайнае знаёмства з горадам на Піне і мясцовымі жыхарамі адбылося 155 гадоў таму, па звестках регіянальнага СМІ.
У 1862 году супрацоўнік рускай палітыка-літаратурнай газеты "Северная пчела" Мікола Ляскоў у суправаджэнні пісьменніка Вінцэнта Каратынскага здзейсніў падарожжа па Паўночна-Заходнім краі.
У тым жа годзе ўсе свае нататкі Ляскоў апублікаваў серыяй артыкулаў "З аднаго дарожнага дзённіка". Асаблівае месца нададзена Пiнску, хоць сам ваяж завяршыцца не дзе-небудзь, а ў Парыжы.
Пісьменніка зацікавілі старажытныя пінскія манастыры, руіны калісьці велічнага замка Вешневецкіх, паравы млын, свячная фабрыка і наогул тутэйшы ўклад.
Вось, што ў верасні 1862 года запісаў Мікола Ляскоў пра развіццё і размяшчэнне Пінска: "Да Пінска знізу водныя зносіны вельмі здавальняючыя; падвоз сюды хлеба з урадлівых мясцовасцяў дняпроўскага басейна вельмі зручны, і таму тут існуюць такія кошты на хлеб, што, пры ўсёй дарагоўлі дастаўкі яго ў Гродна, ён ішоў туды ў галодныя гады. Соль жа, воўна і іншыя ўкраінскія прадукты і цяпер пастаянна вязуцца адсюль па кірунку да Беластоку і за Беласток па Гродзенскай губерні. Вадзяныя шляхі за Пінск ужо значна больш цяжкія. Іх два: адзін ідзе ў Балтыйскае мора, да Данцыга, а другі, таксама ў Балтыйскае мора, праз Віслу. Для перавозкі хлеба каналамі Агінскім і Каралеўскім яго ў Пінску перагружаюць з дняпроўскіх берлінак на мелкаходныя судны і плыты".
Пісьменнік прама паказвае на неабходнасць удасканалення камунікацый і ўзмацнення пазіцый Пінска, як сувязнога звяна паміж заходнім і ўсходнім напрамкам. Дарэчы, датычна чыгункі на Беласток — асобная гісторыя і да гэтага часу актуальная тэма. На жаль, Пінск не стаў важным чыгуначным вузлом і з-за гэтага страціў і працягвае губляць у эканамічным плане.
"Пінчук-просталюдзін не хоча, каб яго лічылі маларосам, літвінам або палякам; яго не клічце "человиче!", як клічуць незнаёмага чалавека ў Маларосіі і Украіне, ён сур'ёзна адказвае: "Я не чалавек, я пынчук", — Мікола Ляскоў, 1862 год.