Чэмпіянат свету па біятлоне: Домрачава выйграла срэбра ў пасьюце

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкБеларуская біятланістка Дар'я Домрачава
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Серебряны медаль ЧС стаў для беларускай біятланісткі першым пасля амаль двухгадовага перапынку, акрамя таго Домрачава ўпершыню ў гэтым сезоне закрыла ўсе мішэні на агнявых рубяжах.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйграла срэбраны медаль у гонцы пераследвання на Чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе Sputnik.

Чарговы спаборніцкі дзень сусветнага біятлоннага першынства стартаваў у нядзелю, 12 лютага, у Хохфільцэне (Аўстрыя) жаночым пасьютам. Перамогу ў гонцы святкавала нямецкая біятланістка Лаура Дальмейер, якая пераадолела дыстанцыю за 28 хвілін 2,3 секунды (1 промах).

Домрачава, якая стартавала 27-й, прыйшла да фінішу другой (11,6 секунды; 0). Бронза дасталася прадстаўніцы Чэхіі Грабыэле Каукалавай (16,6 секунды; 3).

Акрамя Домрачавай на старт выйшлі таксама яшчэ дзве беларускі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко, якія занялі 19-е (+1 хвіліна 35,4 секунды; 1) і 45-е (+3 хвіліны 5,6 секунды; 3) месцы адпаведна.

Лепшая з расійскіх біятланістак Ірына Старых стала чацвёртай (35,9 секунды; 0). Расіянкі Таццяна Акімава паказала 18-ы вынік, Святлана Сляпцова — 24-й, Ірына Услугіна — 39-й.

Стужка навiн
0