Яшчэ адзін беларус на ўкраінскім шоу "Голас"

Падпісацца
Ягор Шаранкоў выканаў песню "Back in the USSR" і прыцягнуў увагу двух настаўнікаў.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Беларускі спявак Ягор Шаранкоў прайшоў "сляпыя праслухоўванні" ўкраінскага тэлешоў "Голас краіны" ("Голас країни") і пазмагаецца за перамогу ў музычным конкурсе.

Ягор Шаранкоў — малады беларускі выканаўца, фіналіст нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2016" ад Беларусі ў складзе групы The EM.

Выпуск украінскага "Голаса" з Шаранковым выйшаў на ўкраінскім тэлебачанні ўвечары ў нядзелю. У рамках праслухоўванняў беларус выканаў кампазіцыю "Back in the USSR" і прыцягнуў увагу адразу двух настаўнікаў — Патапа і Сяргея Бабкіна.

Для далейшага ўдзелу ў шоў Шаранкоў абраў сабе настаўнікам Бабкіна — пад яго кіраўніцтвам ён і паспрабуе перамагчы ва ўкраінскім "Голасе".

Акрамя Ягора Шаранкова, у конкурсе "Голас країни" ўдзельнічае і яшчэ адна беларуска — таксама фіналістка адбораў на "Еўрабачанне" Анастасія Малашкевіч, настаўніцай якой стала ўкраінская спявачка і тэлевядучая Ціна Кароль.

Стужка навiн
0