Дзень усіх закаханых мае глыбокую гісторыю, але ў Беларусі яго пачалі адзначаць не так даўно і асаблівых традыцый яшчэ ў нас не з'явілася. У гэты дзень прынята рабіць прыемныя падарункі сваім дргуім паловам.
Sputnik склаў спіс самых арыгінальных аўтарскіх фільмаў пра прыроду кахання. Бадай гэтыя кінастужкі — самы лепшы варыянт для аматараў і знаўцаў кіно.
Выжывуць толькі каханкі
Гісторыя старажытных вампіраў Адама і Евы. Вытанчаная гісторыя кахання ў стылі нуар. Іх пачуцці праходзяць выпрабаванне часам і глубокай экзістэнцыянальнай журбой. Паміж двумя героямі становіцца перашкодаю цалкам непрадказальная сястра Евы. Чым скончыцца гэта гісторыя? Выжывуць толькі каханкі.
Бліскучы дуэт Тома Хідлстана і Тыльды Суінтан атрымаў намінацыю на Канскім кінафестывалі.
Каханне
Жорж і Ганна пражылі разам усё жыццё. Калі Ганна захварэла, Жорж быў вымушаны пакінуць працу ў кансерваторыі і прысвяціць сябе клопату пра жонку. Старэйшая дачка пад час кароткіх візітаў настойвае на доме для састарэлых, але Жорж не можа ўявіць сабе гэты варыянт. Хвароба Ганны — сапраўднае выпрабаванне і для кахання і для сям'і.
Геніальнае кіно ад Міхаэля Ханэке атрымала Оскара, як лепшы фільм на замежнай мове.
Пажадлівасць
Шанхай. Другая сусветная вайна. Уплывовы палітычны дзеяч Містэр І, які супрацоўнічае з японцамі, не можа стрымаць пачуццяў да сяброўкі сваёй маладой жонкі. Адносіны іх настолькі далікатныя і трапяткія, што звычайна асцярожны Містэр І нават не падазрае, што Ван — зусім не тая, за каго сябе выдае. Пошасць асляпляе яго, а потым і яна страчвае розум у віхуры пачуццяў.
Прызнаны майстар Энг Лі быў уганараваны Залатым глобусам за гэтую драматычную гісторыю пачуццяў.
Лобстэр
Недалёкая будучыня. Усе людзі павінны мець сваю пару, а тыя, хто не знайшоў, адпраўляюцца ў спецыяльны гатэль. У змрочным месцы яны павінны знайсці сабе каханку за 45 дзён. Калі ім гэта не ўдаецца, іх пераўтвараюць у дзікіх жывёлін.
Рэйчэл Вайс і Колін Фарэл настолькі ўпэўненна ўвасобілі свае вобразы на экране, што стужка перамагла адразу ў трох намінацыях на Канскім кінафестывалі.
Неба над Берлінам
Нябачныя людзям анёлы лятаюць над падзеленым сцяной Берлінам, зазіраючы ў дамы, думкі і душы яго жыхароў. Адзін з іх гатовы прамяняць вечнасць на каханне акрабаткі з цырка.
Першая палова фільма цалкам чорна-белая, бо анёлы бачаць толькі адценні шэрага. І колер жыцця, як і кахання стужка атрымлівае разам з падзеннем анёла на Зямлю.
Вім Вендерс не толькі сабраў стос узнагарод з гэтым фільмам, але і стаў класікам аўтарскага кінематографу.