МІНСК, 14 лют — Sputnik. Дзённая тэмпература ў найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе вышэй за нуль, паведамілі Sputnik ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі папярэдзілі, што да канца лютага маразоў у рэспубліцы ўжо не чакаецца: да адмоўных значэнняў тэмпература паветра будзе апускацца толькі ўначы.
"У сераду 15 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад —1 да —7°С, максімальная днём ад —3 да + 2°С", — сказалі ў Гідрамеце.
Па дадзеных спецыялістаў, у чацвер 16 лютага рэспубліка застанецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкі — мокры снег і дождж — чакаюцца толькі ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах краіны. Уначы тэрмометры пакажуць —2..- 9°С, пры праясненнях да —11°С, удзень — ад —3 да + 2°С.
У пятніцу 17 лютага з-за атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, пройдзе кароткачасовы мокры снег з дажджом, тэмпература ўначы складзе ад 0..- 7°С, днём — -2.. + 3°С.