МІНСК, 14 лют — Sputnik. Гродзенскі абласны тэатр лялек сёння на дзень ператворыцца ў загс: завітаўшыя сюды закаханыя пары змогуць "пажаніцца" і атрымаць несапраўднае жартоўнае пасведчанне.
Хаця і сапраўдныя загсы ва ўсім свеце ў гэты дзень адчуваюць павышаную актыўнасць закаханых. Напрыклад, у Маскве шлюб рэгіструе каля тысячы пар — удвая больш, чым у звычайныя лютаўскія дні.
Таксама сёння на Савецкай плошчы адбудзецца флэшмоб "Гарачыя сэрцы", удзельнікі якога створаць жывую фігуру сэрца, якое будзе падсвечвацца святлом мабільных тэлефонаў.
Акрамя таго ўсіх удзельнікаў флэшмоба чакае выступленне эстраднай студдыі "Міленіум", прадстаўленне рыцараў і, канечне, розыгрышы шматлікіх прызоў і падарункаў.