Фестываль экафільмаў прайшоў з аншлагам, якое кіно так здзівіла?

© AP / Сергей ГрицАлень
Алень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэканструкцыя некранутага еўрапейскага лесу, падводны мір, пустыні і змены клімату – пра ўсё гэта былі як мастацкія, так і дакументальныя кінастужкі рэжысёраў з Францыі, ЗША, Швейцарыі, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Іспаніі і Беларусі.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Першы міжнародны фестываль экалагічнага кіно "Планетарый" прайшоў у Мінску з поўным аншлагам. За шэсць дзён паказу гледачы пабачылі цікавыя кінастужкі, прынялі ўдзел у дыскусіях, карысна правялі час. Для тых, хто не трапіў на фестываль, але любіць фільмы пра прыроду і задумваецца над будучым лёсам планеты, Sputniк раскажа пра стужкі, якія прапаноўваліся ўвазе гледачоў.

Фільм "Поры года" Жака Перэна і Жака Клюзо (Францыя, 2016 г.) — бадай, самая традыцыйная, класічная стужка на тэму абароны навакольнага асяроддзя. Яна знята бездакорна, маляўнічымі відамі еўрапейскіх лясоў з рэканструкцыяй іх першабытнага стану і карцінамі сучаснага ўплыву дзейнасці чалавека і змяненняў клімату. А той факт, што ў сэрцы старажытных лясоў — Белавежская пушча і яе зубры, яшчэ больш прываблівае ўвагу да французскага фільма.

Карціна "Анёл азулен" рэжысёра Марсі Крават (ЗША, 2014) — фільм нечаканы, і для беларускага гледача нават смелы — па вобразах герояў, спосабу іх мыслення і нават візуальнай падачы.

Брытанскі скульптар Джэйсан Тэйлар стварае інсталяцыю "Маўклівая эвалюцыя" для падводнага парку, аб'екты засяляюць каралы і адцягваюць увагу турыстаў ад натуральных каралавых рыфаў, якім пагражае знікненне. Гэта вядучы сюжэт фільма. Паралельна развіваецца тэма сцёкавых вод і забруджвання акіяна, з канкрэтнымі прыкладамі ўдзелу бізнесу ў гэтых працэсах.

Трэцяя поўнаметражная карціна фестывалю — "Чалавек" (Францыя, 2015) рэжысёра Яна Арцюса-Бертрана, які расказвае аб планеце з дапамогай аэраздымак. Больш за 2000 маналогаў запісана Бертранам у краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, у Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Акрамя поўнаметражных на фестывалі былі паказаны кароткаметражныя дакументальныя і анімацыйныя фільмы, у тым ліку і работа беларускага рэжысёра Міхаіла Пархоменкі "Эстафета".

Стужка навiн
0