Расія дала імёны пяці Курыльскім выспам

© Sputnik / Сергей Кривошеев / Перайсці ў медыябанкКурыльскія выспы, архіўнае фота
Курыльскія выспы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адна з выспаў атрымала імя міністра замежных спраў і старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэя Грамыкі, які нарадзіўся ў Беларусі.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Токіё выказала пратэст Маскве ў сувязі з прысваеннем назваў пяці безназоўным выспам Курыльскай грады, паведамляе РІА "Новости".

Міністр замежных спраў СССР, член Палітбюро ЦК КПСС Андрэй Андрэевіч Грамыка - Sputnik Беларусь
Містэр "Не": самы вядомы савецкі дыпламат быў родам з Беларусі

Напярэдадні кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб прысваенні назваў пяці выспам Курыльскай грады. Двум выспам прысвоілі імёны дзяржаўных дзеячаў: адна названа ў гонар міністра замежных спраў і старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Андрэя Грамыкі, а другая — у памяць пра былога губернатара Сахалінскай вобласці Ігара Фархутдзінава. Яшчэ дзве выспы назвалі імёнамі вайскоўцаў: генералаў Кузьмы Дзеравянка, які падпісаў акт аб капітуляцыі Японіі ад СССР, і Аляксея Гнячко, які доўгі час служыў на Далёкім Усходзе. Пятая выспа атрымала імя ў гонар Ганны Шчацінінай — першай у свеце жанчыны — капітана далёкага плавання.

"Гэта не адпавядае пазіцыі нашай краіны і выклікае вялікае шкадаванне. Па дыпламатычных каналах 13 лютага быў накіраваны пратэст Расіі", — паведаміў у аўторак генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга.

Японія прэтэндуе на паўднёвыя выспы Курыльскай грады — Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і архіпелаг Хабамаі. Перадачу ёй гэтых выспаў Японія паставіла ўмовай заключэння мірнай дамовы з Расіяй, якая па заканчэнні Другой сусветнай вайны так і не была падпісана. Пазіцыя Масквы заключаецца ў тым, што паўднёвыя Курылы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны, і расійскі суверэнітэт над імі мае адпаведнае міжнародна-прававое афармленне.

Дарэчы, кіраўнік МЗС Японіі Фуміа Кісіда пацвердзіў намер сустрэцца на палях саміту "вялікай дваццаткі" (G20) у Боне з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, каб абмеркаваць мірную дамову.

Саміт у Боне намечана правесці 16-17 лютага.

Стужка навiн
0