https://bel.sputnik.by/20170214/shto-znachyc-kahac-pa-palesku-albo-yak-gehta-bylo-u-h-h-stagoddzi-1027442168.html
Што значыць кахаць па-палеску, альбо як гэта было ў ХІХ стагоддзі
Што значыць кахаць па-палеску, альбо як гэта было ў ХІХ стагоддзі
Sputnik Беларусь
Самыя сапраўдныя жарсці віравалі ў жыцці палешукоў, а каханне займала адно з важнейшых месцаў ва ўяўленнях пінчукоў пра шчаслівае жыццё. 14.02.2017, Sputnik Беларусь
2017-02-14T12:01+0300
2017-02-14T12:01+0300
2023-04-18T19:35+0300
спадарожнiк
у беларусі
культура
спадчына
беларусь
дзень усіх закаханых
свята
гісторыя
этнаграфія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102691/57/1026915799_0:78:1500:922_1920x0_80_0_0_c7b3ade713ee7782b92b4b500e4df3d3.jpg
МІНСК, 14 лют — Sputnik. Разглядаючы пытанне, як ставіліся палешукі да сардэчных справаў у мінулым, да назіранняў праваслаўнага святара і фалькларыста Дзмітрыя Булгакаўскага звяртаецца рэгіянальны СМІ.У запісах, датаваных 1870-80 гадамі, ён вылучыў восем тэм, якія асабліва турбуюць палешука. Сярод іх адна з вядучых — тэма кахання. Аказваецца, не мог жыхар "краіны балот" абысціся без такога светлага пачуцця. Гэта не проста амур, а жарсць, ды яшчэ якая."Натуральная палавая цяга да таго непераадольная, што дзяўчына сваю адзіноту лічыць для сябе пакараннем божым, плачацца, што гады яе праходзяць дарэмна, гэта значыць без кахання, а страціўшая надзею на замужжа збіраецца ўтапіцца або разбіцца аб камень", — запісаў Дзмітрый Булгакаўскі.У этнаграфічным зборніку "Пінчукі", выдадзеным у Санкт-Пецярбургу ў 1890 годзе, 257 разнастайных па сваім змесце песень з іх характарыстыкай і заўвагамі, 210 загадак з адгадкамі, 65 прыказак і прымавак. Апісваючы народную любоўную лірыку на Палессі, Булгакаўскі толькі і паспявае адзначаць, на што гатовыя палешукі ў выпадку неўзаемных пачуццяў."Хлопец і дзяўчына кажуць, што як рыба не можа жыць без вады, так яны не могуць не кахаць адно аднаго. Па словах закаханых, як усе птушачкі жывуць парамі, так і ім хочацца жыць удвох. Хлопец ловіць сабе долю-шчасце на рэчцы і, калі вяртаецца без долі, то скардзіцца, што рыбы жывуць парамі, а ён не мае шчаслівай долі… Ад незадаволенага кахання хлопец збіраецца ўтапіцца, але дзяўчына спыняе, кажучы, што дарэмна ён загубіць сваю душу… Вернасць у каханні хлопца і дзяўчыны — галоўная ўмова паўнаты кахання. Таму першае слова дзяўчыны да мілага — гэта сказаць ёй сапраўдную праўду, ці любіць ён яе адну і ці не ляжыць яго сэрца да іншай. Хлопец звычайна запэўнівае сваю любую прысягаю, кажучы: "нэ люблю ныкого, скарай мэнэ божа"."Рэўнасць уласціва пінчукам. Так дзяўчына просіць сваіх сябровак не займаць мілага яе, пагражаючы, што яна зачаруе тую, якая адаб'е яго, так што яна не дойдзе дадому. Хлопец запэўнівае дзяўчыну, што кахання яго не разлучыць ні маці, ні белы свет, хіба што адна магіла. У выпадку нявернасці хлопца, дзяўчына не заўсёды абмяжоўваецца аднымі слязьмі: яна распраўляецца са сваім любым з дапамогаю атруты", — так апісваюцца палескія сардэчныя жарсці ў зборніку "Пінчукі".Вось што значыць кахаць па-палеску, раз і назаўжды, інакш не мінуць бяды.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102691/57/1026915799_84:0:1417:1000_1920x0_80_0_0_1d56e7e2da8c49b532ccb52b15c5d50a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, у беларусі, культура, спадчына, беларусь, дзень усіх закаханых, свята, гісторыя, этнаграфія
спадарожнiк, у беларусі, культура, спадчына, беларусь, дзень усіх закаханых, свята, гісторыя, этнаграфія
Што значыць кахаць па-палеску, альбо як гэта было ў ХІХ стагоддзі
12:01 14.02.2017 (абноўлена: 19:35 18.04.2023) Самыя сапраўдныя жарсці віравалі ў жыцці палешукоў, а каханне займала адно з важнейшых месцаў ва ўяўленнях пінчукоў пра шчаслівае жыццё.
МІНСК, 14 лют — Sputnik. Разглядаючы пытанне, як ставіліся палешукі да сардэчных справаў у мінулым, да назіранняў праваслаўнага святара і фалькларыста Дзмітрыя Булгакаўскага звяртаецца рэгіянальны СМІ.
У запісах, датаваных 1870-80 гадамі, ён вылучыў восем тэм, якія асабліва турбуюць палешука. Сярод іх адна з вядучых — тэма кахання. Аказваецца, не мог жыхар "краіны балот" абысціся без такога светлага пачуцця. Гэта не проста амур, а жарсць, ды яшчэ якая.
"Натуральная палавая цяга да таго непераадольная, што дзяўчына сваю адзіноту лічыць для сябе пакараннем божым, плачацца, што гады яе праходзяць дарэмна, гэта значыць без кахання, а страціўшая надзею на замужжа збіраецца ўтапіцца або разбіцца аб камень", — запісаў Дзмітрый Булгакаўскі.
У этнаграфічным зборніку "Пінчукі", выдадзеным у Санкт-Пецярбургу ў 1890 годзе, 257 разнастайных па сваім змесце песень з іх характарыстыкай і заўвагамі, 210 загадак з адгадкамі, 65 прыказак і прымавак. Апісваючы народную любоўную лірыку на Палессі, Булгакаўскі толькі і паспявае адзначаць, на што гатовыя палешукі ў выпадку неўзаемных пачуццяў.
"Хлопец і дзяўчына кажуць, што як рыба не можа жыць без вады, так яны не могуць не кахаць адно аднаго. Па словах закаханых, як усе птушачкі жывуць парамі, так і ім хочацца жыць удвох. Хлопец ловіць сабе долю-шчасце на рэчцы і, калі вяртаецца без долі, то скардзіцца, што рыбы жывуць парамі, а ён не мае шчаслівай долі… Ад незадаволенага кахання хлопец збіраецца ўтапіцца, але дзяўчына спыняе, кажучы, што дарэмна ён загубіць сваю душу… Вернасць у каханні хлопца і дзяўчыны — галоўная ўмова паўнаты кахання. Таму першае слова дзяўчыны да мілага — гэта сказаць ёй сапраўдную праўду, ці любіць ён яе адну і ці не ляжыць яго сэрца да іншай. Хлопец звычайна запэўнівае сваю любую прысягаю, кажучы: "нэ люблю ныкого, скарай мэнэ божа".
"Рэўнасць уласціва пінчукам. Так дзяўчына просіць сваіх сябровак не займаць мілага яе, пагражаючы, што яна зачаруе тую, якая адаб'е яго, так што яна не дойдзе дадому. Хлопец запэўнівае дзяўчыну, што кахання яго не разлучыць ні маці, ні белы свет, хіба што адна магіла. У выпадку нявернасці хлопца, дзяўчына не заўсёды абмяжоўваецца аднымі слязьмі: яна распраўляецца са сваім любым з дапамогаю атруты", — так апісваюцца палескія сардэчныя жарсці ў зборніку "Пінчукі".
Вось што значыць кахаць па-палеску, раз і назаўжды, інакш не мінуць бяды.