Жадаеце пазбавіцца ад птушынага гнязда - чакайце да жніўня

© AP / Сергей ГрицБуслы ў гняздзе
Буслы ў гняздзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вам надакучыла птушынае суседства, і вы даўно збіраліся ўбраць з-пад вакна гняздо? Спазніліся, зрабіць гэта і не зарабіць штраф можна толькі ў пэўныя тэрміны.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. З 15 лютага па 15 жніўня разбураць гнёзны птушак забараняецца. Такія тэрміны вызначаны ў зменах да закона "Аб жывёльным свеце". 

Пералётныя птушкі - Sputnik Беларусь
Арнітолаг: пералётныя птушкі пакуль не спяшаюцца вярнуцца ў Беларусь

Змены ўступілі ў сілу з 30 ліпеня 2016 года і закранулі менавіта тэрміны, у якія дазваляецца абразаць галіны дрэў і разбураць гнёзды птушак, якія размешчаны на насаджэннях у населеных пунктах, жылых, вытворчых і культурна-бытавых пабудовах.

Дык вось, зрабіць гэта законна можна з 15 жніўня да 15 лютага. Пасля гэтай даты вушастыя совы ўжо селяцца ў мінулагоднія гнёзды гракоў, якія ў красавіку таксама адкладваюць яйкі.

Штраф, дарэчы, прадугледжаны не толькі за незаконнае знішчэнне гнёздаў, але і за кожнае птушаня, калі яно загіне пры разбурэнні: ад 18 да 30 базавых велічынь.

Стужка навiн
0