Ускладанне кветак і мітынг з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў традыцыйна прайшоў на Востраве Мужнасці і Смутку ў Мінску. Беларусь адзначыла дваццаць восьмую гадавіну з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сотні чалавек: вайскоўцы, ветэраны, сем'і загінулых, прадстаўнікі сілавых ведамстваў і грамадскіх арганізацый.
За дзевяць гадоў вайны ў Афганістане Беларусь страціла больш за 770 чалавек.