Відэа

Відэафакт: Дзень памяці воінаў- інтэрнацыяналістаў у Мінску

Падпісацца
На Востраве Мужнасці і Смутку ў Мінску ўшанавалі памяць ахвяр вайны ў Афганістане. Глядзіце на відэа працэс ускладання вянкоў і кветак.

Ускладанне кветак і мітынг з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў традыцыйна прайшоў на Востраве Мужнасці і Смутку ў Мінску. Беларусь адзначыла дваццаць восьмую гадавіну з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сотні чалавек: вайскоўцы, ветэраны, сем'і загінулых, прадстаўнікі сілавых ведамстваў і грамадскіх арганізацый.

За дзевяць гадоў вайны ў Афганістане Беларусь страціла больш за 770 чалавек.

Стужка навiн
0