"Ламберны столік" быў у кожнай беларускай хаце

Падпісацца
Адна з самых старажытных калекцый узростам каля 4,5 тысяч гадоў была выяўлена археолагамі на тэрыторыі Алтая. Яна ўяўляла сабой збор невялікіх камянёў рознага колеру, якія па форме нагадвалі жывёл.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. У палацы Румянцавых і Паскевічаў 14 лютага адбылася прэзентацыя выставы антыкварыяту са збору калекцыянера Сяргея Пуцілина і фондаў музея, прымеркаваная да Дня святога Валянціна.  

Як паведамляюць на сайце музея арганізатары, на ёй можна адшукаць не толькі разнастайныя выявы гуллівых залатакудрых Купідонаў, але і сутыкнуцца з праявай сапраўднай захопленасці… да збору прадметаў даўніны.

Мірскі замак - Sputnik Беларусь
Мірскі замак для закаханых: экскурсія-квэст на працягу тыдня

На выставе экспануецца мноства антыкварных рэчаў: французская мэбля, мастацкі метал, вырабы з фарфору і шкла, гадзіннікі і многае іншае.

Каб не заблукацца ва ўсёй гэтай разнастайнасці, арганізатары выставы прапануюць усім жадаючым стаць удзельнікамі займальнай экскурсіі-квэста.

Адгадаўшы ўсе загадкі ці проста праслухаўшы экскурсавода, вы дакладна даведаецеся, для чаго выкарыстоўваўся ламберны столік, што такое клуазоне, як выглядае гадзіннік-картэль, для чаго быў неабходны партатыўны бар і на што падобныя ножкі-кабрыолі.

Стужка навiн
0