МІНСК, 15 лют —Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 17 лютага адкрывае выставу, прысвечанную 145 гадам з дня нараджэння мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
"На сённяшні дзень музей валодае самай вялікай у свеце калекцыяй яго твораў, якая паказвае ўсе перыяды творчасці: больш за 460 эцюдаў і скончаных карцін. На гэтай юбілейнай выставе хацелася паказаць тыя работы, якія экспанаваліся мала ці не экспанаваліся зусім", — распавялі ў музеі.
Спецыялісты прыходзяць да адзінага стаўлення ў пытанні, што Бялыніцкі-Біруля без перабольшання лепшы беларускі пейзажыст першай паловы ХХ стагоддзя.
© Sputnik / Владимир Вдовин / Перайсці ў медыябанкРэпрадукцыя карціны "Вясной павеяла" мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі
Рэпрадукцыя карціны "Вясной павеяла" мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі
© Sputnik / Владимир Вдовин
/ "На выставе нават дасведчаны глядач адкрые для сябе "новага" Бялыніцкага-Бірулю", — спадзяюцца ў музеі.