Фотафакт: як выглядае плітка "прэзідэнцкага" шакаладу

© Sputnik / Виктор ТолочкоШакалад "Прэзідэнт"
Шакалад Прэзідэнт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
90-грамовая плітка шакаладу, створанага па даручэнні кіраўніка дзяржавы, каштуе 2,29 рубля, а пры яе вытворчасці не ўжываецца цукар.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Анансаваны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам шакалад з'явіўся на паліцах сталічных крамаў.

Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Шакалад "Прэзідэнт" ужо з'явіўся ў продажы

Кошт 90-грамовай шакаладкі складае 2 рублі 29 капеек. Шакалад вырабляе кандытарская фабрыка "Камунарка".

Пра хуткае з'яўленне "прэзідэнцкага" шакаладу кіраўнік дзяржавы асабіста абвясціў падчас "Вялікай размовы" з прадстаўнікамі СМІ. Ён адзначыў, што даручыў тэхнолагам "Камунаркі" зрабіць шакалад без цукру.

Як раней паведамілі Sputnik у фірмовай краме "Камунаркі", шакалад "Прэзідэнт" на самой справе без цукру, а ўтрыманне какава ў ім — 72%. У афармленні ўпакоўкі выкарыстаны нацыянальны арнамент і выява Палаца Незалежнасці ў Мінску.

Стужка навiн
0